Страхаванне хатніх жывёл!
3 лютага 2024 года на базе адпачынку «Прывал» адбылася Рэспубліканская выстава сабак. Выстава сабрала больш за 200 удзельнікаў з Беларусі і Расіі, а таксама экспертаў міжнароднага ўзроўню. Уладальнікі сабак прадставілі сваіх гадаванцаў, а аматары сабак змаглі даведацца больш аб розных пародах сабак.
Супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраха па г. Гродна правялі рэкламна-інфармацыйную акцыю на выставе, пагутарылі з наведвальнікамі і ўдзельнікамі, уручылі рэкламныя ўлёткі. Расказалі пра перавагі добраахвотнага страхавання хатніх жывёл і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл.
Дагавор добраахвотнага страхавання хатніх жывёл забяспечыць страхавой абаронай пародзістых і беспародных сабак і катоў узростам ад 3 месяцаў да 12 гадоў, якія маюць ветэрынарны пашпарт і забяспечаных мікрачыпам.
Ад чаго можна застрахаваць?
• траўмы
• хваробы
• напады іншых жывёл
• дзеянні трэціх асоб
• страхаванне ветэрынарных выдаткаў
Для заключэння дагавора неабходны:
• радавод (для пародзістых жывёл)
• ветэрынарны пашпарт
• жывёла павінна быць забяспечана мікрачыпам
Колькі гэта каштуе?
• страхаванне беспароднай жывёлы - 8 BYN у год
• страхаванне пародзістай жывёлы 5% ад яе кошту
• ветэрынарнае абслугоўванне (пры страхавой суме 1000 BYN) - 155 BYN у год
Таксама можна заключыць дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл, які забяспечыць страхавую выплату пацярпелым у выпадку прычынення ім шкоды ў выніку агрэсіўных дзеянняў вашага гадаванца (пры ліміце адказнасці 2 000 BYN, узнос - 20 BYN у год).
Дзякуючы дамове добраахвотнага страхавання хатніх жывёл і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл фінансавую нагрузку ў межах страхавой сумы пры надыходзе страхавога выпадку бярэ на сябе страхавая кампанія.
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб умовах страхавання можна ў прадстаўніцтвах Белдзяржстраху Гродзенскай вобласці і па тэлефонах: https://grodno.bgs.by/sellings/